Найвышэйшы гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі (1460-1530). Мастак Мікола Купава
Яшчэ адна гравюра Канстанціна Астрожскага.
Яшчэ адна гравюра Канстанціна Астрожскага.
Аршанская бітва 1514 года — БІТВА ЕЎРАПЕЙСКАГА ЗНАЧЭННЯ
Хто прыгадае, калі на Беларусі адзначалі хоць якую гадавіну бітвы пад Воршай? А яшчэ менш вядомы шырокай грамадскасці творца той велікапышнай перамогі — князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. У гэтым годзе мы адзначаем 550 год з яго нараджэння. Гетману ВКЛ князю Канстанціну Астрожскаму належылі землі Смалявіччыны. Увесь гэты год мы будзем публікаваць артыкулы пра яго дзейнасць
Адной з вялікіх бітваў ХУІ стагоддзя з’яўляецца бітва пад Оршай, якая адбылася 8 верасня 1514 г. паміж войскам Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якім камандаваў князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі, і маскоўскім войскам, што налічвала амаль утрая больш воінаў, чым у войску Канстанціна Астрожскага. Перамогу атрымала войска нашай дзяржавы.
У год 7023 (1514), 2 індыкта, месяца жніўня першага дня вялікі князь маскоўскі Васіль Іванавіч, маючы ненажэрную ўтробу ліхвяра, пераступіўшы дамову і крыжацалаванне, з меншага на большае зло падаўся і пачаў здабываць некаторыя гарады, бацькаўшчыну і дзедаву спадчыну вялікага ды слаўнага гаспадара Жыгімонта, караля польскага і вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага ды іншых.
Паводле старажытных царкоўных кніг Кіева, род Астрожскіх выводзіцца з князёў тураўскіх. Як ведама, турава-пінскія князі пайшлі ад Святаполка Ізяславіча — праўнука Ўладзіміра. Унукам жа Святаполка быў князь Юры Яраславіч, а ўнукам апошняга — пінскі князь Уладзімір, якога і можна лічыць пачынальнікам роду Астрожскіх. Яго сын Юры (Георгі) быў ужо добра вядомы летапісцам.
Усё ХV стагоддзе Вялікае Княства Літоўскае цярпела ад нутраных рэлігійных разладаў. Пачатак ім паклала вунія* з Польшчай ды звязаныя з ёю прывілеі 1387 і 1413 гадоў, якія далі каталікам (а імі былі і беларусы, і летувісы**) асабістыя, маёмасныя і палітычныя перавагі над праваслаўнымі. Удар, нанесены гэтым па ранейшай згодзе, няўхільна расколваў грамадства. Антаганізм лацінскага (каталіцкага) і грэцкага (праваслаўнага) пачаткаў ракавай пухлінаю распаўзаўся па ўсёй вялікай краіне.
Трагедыя на Вядрошы сталася тым заломам, які пазначыў пачатак новых часоў у супрацьстаянні дзвюх найбуйнейшых дзяржаваў Усходняй Эўропы — часоў маскоўскай ініцыятывы.
… Слава Воршы ўжо ня горша.
Слаўся, пан Астроскі!
Ды нядоўга давялося К.Астрожскаму цешыцца спакоем, займацца свецкімі і царкоўнымі справамі. Усё гэта рабілася другасным перад патрэбамі абароны краіны. Першымі мір парушылі татары. Яшчэ ў 1509 годзе яны ўварваліся на Галіччыну, і К.Астрожскі мусіў разам з каронным гетманам М.Камянецкім праводзіць акцыі супраць наезнікаў. А ў 1510 годзе татары з’явіліся зноў, ды з яшчэ большай сілай. Гэтым разам яны наляцелі на землі Беларусі.
Сам Жыгімонт настолькі сімпатызаваў гэтаму незвычайнаму чалавеку, што, жадаючы аддзячыць гетману за гераізм і адданасць, быў гатовы пайсці нават на вынятак з правілаў. Яшчэ 25 сакавіка 1522 года ён падпісаў у Горадні на вальным сойме грамату, якою надаваў князю Астрожскаму годнасць троцкага ваяводы.
Памёр князь Астрожскі 8 жніўня 1530 года ў Тураве. Цела славутага абаронцы згодна з яго апошняй воляю пахавалі ў Пячорскай лаўры, пад скляпеннямі Ўспенскага сабора. Там, дзе ўжо амаль стагоддзе ляжаў ягоны прадзед — залічаны да святых Хведар.