18 Траўня 2010


Ператрус у кватэры каардынатара ініцыятывы «За Новыя Смалявічы»(+фота)

logo_assАбноўлена. Учора 18 траўня адбыўся ператрус у кватэры каардынатара грамадскай ініцыятывы «За Новыя Смалявічы» Яўгена Пугача. Забраны сістэмнік, ноўтбук, мабільны тэлефон, а таксама шэраг рэчаў, які вызывае толькі смех: кампакт дыскі, у тым ліку загрузачныя і ўсталёвачныя на фотаздымач, прынтар і сканер :) , музычныя, з фільмамі, з канцэртамі, сямейнымі фотамі і школьным выпускным, старыя спісы подпісаў за ўдзел ў выбарчай кампаніі некалькі гадоў таму, часопісы, квіткі за аплату кватэры, асабістую перапіску з дзяржслужбамі, промапрадукцыю грамадскай ініцыятывы: налепкі, календарыкі і інш. У абед, калі Яўген быў на працы ў Мінску, нібыта супрацоўнікі РАУС пачалі названьваць каардынатару ініцыятывы на мабільны тэлефон з патрабаваннем прыйсці на размову па нейкай крымінальнай справе, адмовіліся паведаміць па тэлефоне, якая справа, у якасці каго выклікаюць і за што, пазней пачалі пагражаць ператрусам у кватэры. У выніку паставілі ўльтыматум: ці вы праз паўтары гадзіны з’явіцеся, ці ў кватэру трапяць без вашага «удзелу». Яўген неаднаразова падкрэсліваў у размове, што ніяк не адмаўляецца ад сустрэчы (як законапаслухмяны грамадзянін), але фізічна не зможа паспець прыехаць з Мінску і папрасіў адтэрміноўкі. На чым размова скончылася, і больш Яўгену ніхто не тэлефанаваў.   

Увечары, па вяртанні з працы, Яўген убачыў вынік ператрусу. Хоць кватэра была на сігналізацыі і зачыненая, унутры не апынулася кампьютара, ноўтбука, тэлефона і шэраг інш., і па кватэры былі разбросаны рэчы, бачна, што ператрасалі ўсё. 

Першы да каго лагічна было звярнуцца са скаргай і за тлумачэннем - гэта Дэпартамент Аховы, у супрацоўнікаў якога па дамоўленнасці з кліентам Пугачам былі ключы ад яго кватэры.

Яны та і распавялі, што «сілавікі» вядомым чынам націснулі на іх, паказалі пастанову аб пошуку, і тыя «вымушаны» былі адчыніць кватэру і зняць з сігналізацыі. У якасці панятых запрасілі нібыта суседзяў і супрацоўнікаў ЖКГ.

Зараз Яўген дагэтуль не ведае, хто быў сведкам ператрусу, а таксама хто даваў дазвол і праводзіў,  і што ў яго забралі на праверку: ніякая інфармацыя не раскрываецца, не далі нават копіі пратаколу ператрусу. Абсурдна выглядае сітуацыі і з тым, што не запрасілі нават маці прысутнічаць пры ператрусу, хаця яна жыве ў суседнім доме.

Сістэмны блок адсутнічае…

Здзек №1:  »Выбор настоящей хозяйки» пакінуты Яўгену замест забраных яго рэчаў.

Здзек № 2: Праваахоўнікі маюць свой асаблівы почырк. Цацку-Малпу пакінулі як сымбал.

Сам Яўген каментуе гэта такім чынам: »Гэта поўнае бяспраўе. Я не ведаю, дзе мае асабістыя рэчы. Я не магу давяраць ахове і не магу дазнацца ад міліцыі інфармацыі. Я нічога не ведаю па справе, я не бачыў пастановы ператрусу. Гэта падобна на такі «адмысловы крадзеж», пры якім ахова сама здымае з сігналізацыі, адчыняе дзверы, потым зачыняе і ставіць на сігналізацыю, нічога непаведамляючы гаспадару кватэры. Я шакіраваны такім бяспраўем! Я ўжо напісаў шэраг скаргаў у пракуратуру, у Дэпартамент аховы і ў РАУС.»

logo_prauda

Магчыма, «сілавікі» звязваюць нейкім чынам дзейнасць ініцыятывы з дзейнасцю грамадскай кампаніі «Гавары праўду». 18 траўня ў рэгіёнах па ўсёй краіне адбываліся ператрусы ў актывістаў кампаніі. Затрыманы лідэр кампаніі і яе актывісты. Кампанія «Гавары праўду» не палітычная, а сацыяльная і грамадская.






24 каментара

  • кира says:

    Какое безобразие

  • admin says:

    Мне шкада, але паступілі звесткі аб тым, што ўсё ж такі трасуць кватэру Яўгена Пугача. Чакаем нейкай канкрэтыкі ад самаго Яўгена. Трымаемся разам!

  • Yaugen says:

    Vyrashaju ci vartacca sönnia damoý!

  • Yaugen says:

    Nekatoryja zviazvajut cisk na aktyvistaý partyj,kampanij i gramadskih inicyjatyvaý z tym,shto pradstaýniki demakratychnyh partyj i ruhaý byli aficyjna zaproshany na pasedzanne Eýraparlamenta. Z-za chago aficyjnyja ýlady pachali zlavacca! Nevadoma chamu tolki «Ya» spatrebiýsia «silavikam»?! Sam chakaju tlumachenniaý!

  • Альгерд says:

    Ператрус усё ж такі адбыўся без прысутнасці ўладальніка кватэры:(
    «Ахова» адчыніла дзверы на падставе нейкай пастановы …
    Знеслі сістэмнік, ноўтбук, каробку з паперамі… магчыма яшчэ нешта, але пакуль невядома. Кажуць, што ўсё здымалі на відаа.
    Панятымі былі прадстаўнікі «Аховы», ЖКГ ды нейкія суседзі. Нажаль, пакуль прозвішчы невядомы:(
    Заўтра спадзяемся высветліць усе акалічнасці……
    Заўтра будзем высвятляць

  • Дзянiс says:

    Жыву у Беларусi i чым ганарыцца?

  • Yaugen says:

    tak u miane adbyusia peratrus. Pa toj zha sprave,shto i inshyh ludzej pa Belarusi? Zabrali nout, sistemny blok, 3 staryja mabily nokia. Prayda use z simkami dzejuchymi. Zabrali zh maju karobku z-pad skanera.pa hodu u jaje zh skladali uso skanfiskavanaje.jakija jasche zh inshyja rechy.budu razbiracca. Kopiju pratakola ne maju. Zdzivila toje,shto supracouniki departamenta ahovy adkluchyli signalizacyju i adchynili maimi zh kluchami dzvery………

  • кира says:

    Держись!

  • Yaugen says:

    trymajusia!dziakuj!

  • Папа Коли says:

    Да выборы скоро — начинают закручивать гайки… подобные действия говорят только о том — что реально боятся власти правды, поскольку даже без общественных организаций люди понимают что жизнь все хуже и хуже… а данная ситуация — натуральный грабеж… если уже до этого опустились — то можно представить как власть очкует…

  • Yaugen says:

    vedaju tolki toje,shto kiravay ‘kradzazhem’ pradstaunik addzelu pa baracbe z ekanamichnaju zlachynnastu Smaliavickaga RAUS- Sidarau Alaksandr. Chakaju adkazu na moj zvarot z prakuratury Smaliavickaga rajona. Jak jany prakamentujut takoje zdarenne!

  • Yaugen says:

    neviadoma jak zapakouvalisia maje rechy! Ci ne vyjdze tak,shto y maim sistemniku znojdzat narkotyki ci zbroju?????!!!!! Ci paznachali kozhny dysk, kozhnuju paperu, jakija zabirali?! Kab ‘raptouna’ siarod maih paperay ne znajshouny adzin arkush u jakim prapisany zaklik da zviarzhennia kanstytucyjnaga ladu!!!

  • Важник says:

    Как же заебало это бесправие. Женя держись там

  • Дед Мс says:

    ACAB

  • Дед Мс says:

    Больше сказать немогу ибо одни маты дальше.

  • Марина says:

    Это настоящий фашизм! Разве можно обыскивать без хозяина? Так ведь что угодно можно подбосить, а потом «найти»!

  • Abstrakcia says:

    да это какой-то кошмар! чем они занимаются? детский сад! один раз позвонили из приличия, а потом втихаря все сделали и ни ответа, ни привета!такое ощущение что знали что Женя не сможет уехать с работы и сделали все специально!

    Жень а они хоть говорят когда вещи отдадут? и что там вообще происходит?

    ужас, я так разозлилась….и ничего же с этим не сделаешь! люди беспомощны у нас! никто ничего и не докажет…

  • Зусім ачухелі гэбісцкія пацукі…

  • Yaugen says:

    chakaju adkazu z nashaj prakuratury.a tam budze bachna,shto rabit

  • illa (horki.info) says:

    Гэта проста хамства. Упэўнены, што ўсё адбывалася з парушэннем. Трымайся!

  • Yaugen says:

    У пракуратуры паведамілі, што ідзе праверка. Па выніках якой я атрымаю адказ — 29 траўня!
    Падаецца, што ўсе цягнуць час з адказам!

  • ksu says:

    Але 29 траўня — субота… падаецца і ў суботу не атрымаеш

  • Яўген says:

    Атрымаў першы адказ ад кіраўніка Смалявіцкага РАУС, Мая скарга накіравана на праверку пракурору Смалявіцкага рёна!

  • Яўген says:

    Адказу з пракуратуры таксама няма. У канцэлярыі паведамілі, што выслалі адказ яшчэ 28 траўня. Але ж пошта неяк не можа данесці адказ да мяне. Думаю пачынаць пісаць далей!



Пакінуць адказ

Switch to our mobile site