27 снежня Грамадская ініцыятыва “За Новыя Смалявічы” і першы партал горада Смалявічы www.Smaliavichy.by падвялі вынікі трэцяга заключнага тура фотаконкурсу “Твае Смалявічы праз аб’ектыў фотакамеры” у незвычайным фармаце. Атмасфэру свята вы можаце ацаніць па фотаздымкам.
Ітак, пераможцамі трэцяга заключнага тура фотаконкурсу сталі:
Таццяна Дзем’яновіч:
Аляксей Даўжэнка:
Ягор Драгун:
Пераможцаў гэтага тура вызначаў беларускі фатограф Юрый Федарэнка www.fedorenkophoto.com. Работы Юрыя вам вядомы па білбордам Velcom, MTC, Life, Атлант М і інш. буйных кампаній. З яго працамі вы можаце азнаёміцца на сайце www.fedorenkophoto.com.
Такім чынам, фотаконкурс “Твае Смалявічы праз аб’ектыў фотакамеры” завяршыўся. Ён праходзіў у 2009 годзе ў тры тура. Мэта фотаконкурсу была паказаць усю прыгажосць Смалявіцкага краю і даказаць, што наш горад — не глыбінка, а вельмі самабытны і незвычайны. Удзел у ім прынялі каля 40 чалавек, але пераможцамі сталі: Аня Захлябаева, Таццяна Дзем’яновіч, Максім Галадзюк, Дзяніс Галушка, Ягор Драгун, Аня Ліхтаровіч, Аляксей Даўжэнка.
Таццяна Дзем’яновіч і Максім Галадзюк былі пераможцамі двойчы, і за сваю актыўнасць і талент атрымалі дадатковы падарунак ад грамадскай ініцыятывы “За Новыя Смалявічы.”
Наша ініцыятыва вельмі радая таму, што змагла фотаконкурсам стварыць нешта карыснае для гараджан і Смалявічаў. Таксама нам было вельмі прыемна даведацца, што і газэта Смалявіцкага выканкама “Край Смалявіцкі” абвясціла аб правядзенні падобнага фотаконкурса з назвай “Свет праз аб’ектыў”, які таксама будзе арганізаваны ў тры тура ў 2010 годзе.
Пераможцаў першага тура вызначаў фатограф Андрэй Лянкевіч, працы якога выкарыстоўваюцца сусветнымі СМІ, пераможца міжнароднага фотаконкурсу Humanity Photo Awards www.liankevich.com. Пераможныя фотаздымкі тут.
Пераможцаў другога тура вызначаў фатограф Валер Вядрэнка, стваральнік шэрагу фотасесій, прысвечаных беларускім гарадам, майстар фотапластыкі www.vedrenko.eu. Пераможныя фотаздымкі тут.
З пераможных фотаздымкаў склаўся каляндар на 2010 год намаганнямі грамадскай ініцыятывы “За Новыя Смалявічы” і пераможцаў конкурсу – гэта наш ўнесак у Год Роднай Зямлі. Каб атрымаць каляндар бясплатна, калі ласка, пішыце на пошту goradnasz@gmail.com. Колькасць календароў абмежавана!
Атрымоўвайце асалоду кожны месяц ад прыгажосці нашага краю!
Мы зноў вырашылі арганізаваць падвядзенне вынікаў фотаконкурсу ў арыгінальным і незвычайным фарме. Наша тусоўка сабралася па-за межамі горада на прыродзе, каб паўдзельнічаць разам у арыентыршоў і вяровачным курсе.
Арыентыршоў дапамог арганізаваць грамадскай ініцыятыве “За Новыя Смалявічы” актыўны трэнер, турыст і падарожнік нашага горада Дзяніс Галушка. Мы разбіліся на 5 каманд для таго, каб выканаць заданні: адшукаць у лесе кавалачак мапы. Калі каманда збірае поўную мапу, то на адваротным баку прачытваецца мудрасць ад славутых землякоў нашага краю. Хто першы “пазнае” гэтую мудрасць становіцца пераможцам. Арыентыршоў, свежае паветра і спаборніцтва адразу падбадзёрыла і зрабіла пачатак свята вясёлым.
З пераможцаў арыентыршоў мы зрабілі дзьве каманды для вяровачнага курса. Вяровачны курс – гэта актыўны трэнінг і спаборніцтва для развіцця майстэрства працаваць у камандах. Гэта праграма распрацавана амерыканскай фірмай Barron Adventures. Падчас выканання курсу ствараецца атмасфера творчага пошуку, прапрацоўваюцца магчымасці прыняцця нестандартных рашэнняў, павялічваецца ўзаемадапамога і падтрымка ў калектыве. «Вяровачны курс — гэта праграма ўзаемаадукацыі, у якой удзельнікі спазнаюць усе самі з уласнага досведу, паводле сваіх дзеянняў. Галоўныя мэты «вяровачанага курсу» — камандная праца і лідарства.
Пасля актыўных спаборніцтваў пачалася прыемная частка падзеі – падарункі і музыка. І зноў падарункі атрымалі ўсе ўдзельнікі фотаконкурсу. А музыка была асаблівая. Выканаў песні на вершы беларускіх паэтаў краязнаўца і бард Аляксей Галіч. Аляксей у пачатку распавёў гістарычныя факты, звязаныя са Смалявіччынай і яе славутымі землякамі. Яго погляд зацікавіў нават тых, хто ўжо неаднаразова чуў пра гэта.
А пасля навагодні сюрпрыз прапанаваў нам Дзмітрый — студэнт Педагагічнага універсітэта. Ён прадставіў нам калядную батлейку. Яна ўразіла кожнага з прысутных. Не кожны дзень такое ўбачыш!
Мы ўдзячны ўсім, хто дапамог арганізаваць гэта свята! А таксама — ўсім удзельнікам фотаконкурса за іх жаданне паказаць усю прыгажосць нашага краю! Заставайцеся і далей творчымі і ініцыятыўнымі – хай з Вамі заўжды крочыць перамога і поспех!
Калі вы маеце свае фотаздымкі і жадаеце, каб іх убачылі іншыя, а таксама жадаеце, каб вашыя фотаздымкі трапілі ў каляндар на 2011 год – абавязкова дасылайце іх на адрэсу goradnasz@gmail.com увесь наступны год ці дадавайце наўпрост на партал.
Смалявічы самы круты горад у сьвеце!! Ура!!
Было оч круто!!! Мне оч понравилоС!!! =) Всем огромное спасибо!!!
І мне вельмі спадабалася мерапрыемства! З Вамі было цікава і весела
))
Да хуткай сустрэчы на новым мерапрыемстве!
Всё прошло очень интересно, забавно и увлекательно))))))Огромное за это мероприятие организаторам)))))
До скорой встречи на новой встрече))))
Такие молодцы! Здорово! так держать
Очень удивило и обрадовало, что итоги было проведены именно в таком формате! И спорт (никогда раньше не лазила по бабочке и не принимала участия в спортивном ориентировании=) можно повторить
) ) , и очень познавательный концерт! Спасибо организаторам за отличный день и приятную компанию!
Было просто супер)))
Огромный заряд позитива не все последующие дни))
Огромное спасибо! Организаторы — вы просто умнички)))
Dziakuj za dobryja slovy! Budzem staracca i nadalej radavat Vas! Unoste svaje prapanovy pa buduchym akcyjam i merapryjemstvam! Svaje prapanovy dasylajte na myla Goradnasz@gmail.com
Хотел бы выразить огромную благодарность всем участникам фотоконкурса, зато что вы ребята смогли через свои фотографии показать всем что наш город и наш край очень прекрасны и что в нашем городе есть столько замечательных мест, на которые из за нашей жизненной суеты и повседневных забот и проблем, мы не обращаем внимание. А так же выражаю огромную благодарность организаторам фотаконкурса и порталу http://www.smaliavichy.by за то что вы провели этот конкурс очень хорошо, спасибо за ценные и памятные призы и за весь тот позитив который мы получили за период фотоконкурса!!!
До новыъх встреч!