28 Снежня 2009


Каляндар на 2010 ад грамадскай ініцыятывы «За Новыя Смалявічы»

Спампаваць pdf версію календара

kalyandar-pic3Каляндар створаны намаганнямі грамадскай ініцыятывы “За Новыя Смалявічы” і пераможцаў фотаконкурсу “Твае Смалявічы праз аб’ектыў фотакамеры”. Фотаконкурс праходзіў у 2009 годзе у тры тура. Мэта фотаконкурсу была паказаць усю прыгажосць Смалявіцкага краю і даказаць, што наш горад — не глыбінка, а вельмі самабытны і незвычайны. Удзел у ім прынялі каля 40 чалавек, але пераможцамі сталі: Аня Захлябаева, Таццяна Дземьяновіч, Максім Галадзюк, Дзяніс Галушка, Ягор Драгун, Аня Ліхтаровіч, Аляксей Даўжэнка. Падрабязная інфармацыя пра фотаконкурс і працы ўсіх удзельнікаў тут.

Пераможцаў вызначалі:
- Беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч, працы якога выкарыстоўваюцца сусветнымі СМІ, пераможца міжнагроднага фотаконкурсу Humanity Photo Awards www.liankevich.com
- Беларускі фатограф Валер Вядрэнка, стваральнік шэрагу фотасесій, прысвечаных беларускім гарадам, майстар фотапластыкі  www.vedrenko.eu
- Беларускі фатограф Юрый Федарэнка, майстар вядомых вам фотаработ для рэкламы буйнейшых беларускіх кампаній  www.fedorenkophoto.com

З пераможных фотаздымкаў склаўся гэты каляндар на 2010 год – гэта унёсак грамадскай ініцыятывы “За Новыя Смалявічы” у Год Роднай Зямлі. Атрымоўвайце асалоду кожны месяц ад прыгажосці нашага краю!

Каб замовіць каляндар, калі ласка, пакіньце свае кантакты ніжэй. Колькасць календароў абмежавана!

Ваша імя (абавязкова)

Ваш E-Mail (абавязкова)

Тэма паведамлення

Ваша паведамленне






Пакінуць адказ

Switch to our mobile site