4 верасня 2009 года партал горада Смалявічы падсумоўваў вынікі фотаконкурсу і ўзнагароджваў пераможцаў. Свята супала і з альтэрнатыўным адзначэннем свята горада Смалявічы, і са стартам новага фармата дзейнасці грамадскай ініцыятывы і партала горада Смалявічы. Але спачатку аб героях свята. Імі сталі ўсе удзельнікі фотаконкурсу: Максім Галадзюк, Anny (Karamelka), Аляксей Даўжэнка, Іван Ляховіч, Аня (Абстракцыя), Віктар Барысаў, Дзяніс Галушка, Віктар Лісоўскі, Таццяна Дзем’яновіч. Яны даслалі на адрас конкурса свае выдатныя працы і могуць гэтым ганарыцца! Для лепшага праяўлення свайго гонару партал падараваў кожнаму кубачак з надпісам «Я – удзельнік фотаконкурсу «Твае Смалявічы праз аб’ектыў фотакамеры», а таксама прылады для лепшага абслугоўвання сваіх фотакамер. Але пераможцамі сталі толькі 3 фотаздымка:
| Аўтар: Таццяна Дзем’яновіч | |
| Аўтар: Аня (Абстракцыя) | |
| Аўтар: Максім Галадзюк |
Судзіў фотаконкурс беларускі фатограф Валер Вядрэнка. У яго існуе шмат фотасэсій, прысвечаных розным гарадам Беларусі. На форуме “Знята” змешчаны серыі «Заславль», «Стаўбцы», «Лошыца», «Несвіж». Валер праяўляе цікавасць да гісторыка-этнаграфічнай тэмы. Працуе фатографам у фотастудыі + займаецца мастацкай фотаграфаваннем, якую сам называе «фотапластыка». У сваей творчасці аддае перавагу міксу з архітэктурнага пейзажа і эротыкі. Валеру спадабалася ідэя фотаконкурса, а ўдзельнікам і пераможцаў ён параіў у тэхніцы звяртацца да кадрыравання фотаздымкаў, і тады працы будуць цікавей. Валер адзначыў, што справа фатографа – фіксаваць сітуацыю, падзеі, колеры, настроі… Але Валер не быў дужа строгім крытыкам і нават адзначыў сваёй увагай дзьве фотаработы Таццяны Дзем’яновіч.
А вось Пакідзька Уладзіслаў Міхайлавіч, кіраўнік аддзела знешніх сувязей мяс
цовай адміністрацыі г. Мыцішчы, горада-пабраціма Смалявічаў, адзначыў сваёй увагай фотаздымак Максіма Галадзюка. Яму спадабаўся настрой фота.
Пераможцаў павіншавалі запрошаныя госці свята – беларускі лірык Vinsent, рэперы Нестандартны Варыянт і дыджэй каманда Hanz’n'Gruber. Vinsent праспяваў, амаль што, ўсе свае песні з альбома «Пачатак», што вельмі пазітыўна ўспрынялі ўдзельнікі свята. «Нестандартны Варыянт» завялі ўсіх на танцы і драйв.
А сілаў было шмат, бо на поўную можна было падсілкавацца півам і мясам. Першай спробе арганізацыі альтэрнатыўнага свята для смалявіцкай моладзі Аляксей з праекту Hanz’n»Gruber даў назву «THE BEGINING»! А значыцца працяг будзе і будзе ўжо хутка!!!
Што да настрою, то напэўна, аб гэтым лепш за ўсё распавядуць фотаздымкі са свята:
Партал горада Смалявічы паспеў узяць шэраг інтэрвью падчас святкавання:
Вечар выдаўся вельмі драйвавым, нестандартным і вясёлым – усё як мае быць у новым сезоне! Значыць увесь будучы сезон наша каманда мусіць быць стылёвай, нестандартнайі, рашучай і вясёлай. Далучайцеся да нас! І фоткі для ўдзелу ў наступным апошнім туры можаце дасылаць ўжо сення.
Мы пацікавіліся ў Валера Вядрэнкі, якая фотка мусіць стаць пераможнай у наступным туры. На думку фатографа, тая, якая здолее адлюстраваць пэўную самабытнасць і ўнікальнасць горада, людзей, сітуацый. Зазірніце ў жыццё сваіх сяброў, смалявічан, чым яно ўнікальнае, чым не падобныя на іншыя гарады вашы родныя Смалявічы! Адлюструйце гэта ў сваіх працах, і вы абавязкова станеце пераможцам у наступным туры!
Я выдатна правёў час!
А ВЫ?
Всё было просто отлично,огромное спасибо организаторам!!!=)
Ничего себе! А где афиши висели? Почему я не знал о предстоящем концерте!?
Ё маё что пропустила!!!!!!
Присоединяйтесь)))
http://vkontakte.ru/club11739026
фотоработы Максима Голодюка)))
Читаю и завидую жителям Смолевич! Такой конкурс классный! С удовольствием поучаствовала бы, если б жила поближе