Першае ўзгадванне аб горадзе Смалявічы знаходзіцца ў грамаце тагачаснага Вялікага Княства Літоўскага Алехны Судзімонтавіча, датаванае1448 г.
У 1508 г. г. Смалявічы перадаюцца каралём Сігізмундам ва ўладанне гетману Вялікага Княства ЛІтоўскага князю Кастусю Астрожскаму, які адзначыў гэтую падзею будаўніцтвам царквы Святога Мікалая.
У 1586 г. Смалявічы пераходзяць ва ўладанне старасты Барысаўскага, гетмана Вялікага Княства Літоўскага Крыштафа Радзівіла.
Дзякуючы свайму месцазнаходжанню ў горадзе ў другой палове XVI стагоддзя развіваюцца гандаль, ремёслы. У першай палове XVIII стагоддзі тут ужо было 120 двароў і пражывала каля тысячы чадавек.
У 1700-1721 гг. Смалявічы спазналі ўсе цяжкасці Паўночнай вайны.
У 1793 г. цэнтральная частка Беларусі і Смалявічы ўвайшлі ў склад Расіі.
Вайна 1812 г. прынесла жыхарам Смалявічаў выпрабаванні і пакуты.
Будаўніцтва ў 1871 г. праходзячай праз Смалявічы чыгунцы Бярэсьце-Масква адчыніла магчымасці прамысловага развіцця горада.
Незлічоныя бедствы – голад, разруху, нямецкую акупацыю – прынесла з сабой распачатая ў 1914 г. першая сусветная вайна. А пазней і савецкая ўлада і Другая сусветная вайна.
З 10 кастрычніка 1944 г. пачалося адраджэнне Смалявічаў. Пабудаваныя і адноўлены хлебазавод, майстэрні МТС, смалакуранны завод, Смалявіцкая ГРЭС, торфапрадпрыемства «Смалявіцкае», завод тарфянога машынабудавання, Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка, камбікормавы завод, зноўку пабудаваны жылы фонд горада, школы і дзіцячыя сады, сацыяльная інфраструктура.